Алесь Гарун - Лётала чайка, сумна крычала...

Лётала чайка, сумна крычала,
Збурылі гнёздка, што збудавала:
– Кіулі, кіулі!
Ў неба ўзлятае, моцна галосіць.
Чорную хмарку жалабна просіць:
– Кіулі, кіулі!
Хмару мінула, сонейка бачыць, –
Жаліцца слонцу, жаліцца, плачыць:
– Кіулі, кіулі!
Лётае чайка, скігліць у жалю, –
Людзі благія дзетак дабралі:
– Кіулі, кіулі!


Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - Юдам

Алесь ГарунАлесь Гарун - Януку Купале

Алесь ГарунАлесь Гарун. Пан Шабуневіч

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі