Алесь Разанаў - Вецер

   Беларускі в е ц е р сланяецца па свеце, пераціраючы пацяруху і цярэбячы вецце дрэў.

   Рускі в е т е р нясе ўсім привет.

   Польскі w і а t r ветэран: яго аповеды вартыя веры.

   Палабскі v о t r мае непаўторны водар, але гэты водар закаркаваны ў стагоддзях.

   Ніжнялужыцкі w j e t š знявечаны: нікога не чапаючы, ён чакае, калі ўсталюецца вечар, які схавае яго ад старонніх вачэй і старонніх спачуванняў.

   Славенскі v e t e r надзімае ветразі ў Ядранскім (Адрыятычным) моры.

   Славацкі v і e t о r трымаецца аднаго вектару, на ўсе астатнія накладаючы вета.

   Чэшскі v í t r з аднолькавай цікавасцю зазірае ў вітрыны і ў вітражы.

   Македонскі в е т а р інтравертны: ён вандруе ўнутры адной прасторы, адной тэрыторыі.

   Стараславянскі в ђ т р, як бог, мае тры твары: адзін – для хмараў-аблокаў, другі – для зямной паверхні ітрэці – для мора.

   Нямецкі W і n d працуе: ён круціць крылы ў вентылятараў і ў ветракоў.

   Латышскі v ē j š увішны: калі непагадзь – свішча, калі пагода – сушыць развешаную бялізну. 


Похожие статьи:

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Хлеб

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - У парку...

Алесь РазанаўТворчасць Алеся Разанава

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Упоцемках, з ліхтаром

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі