Алесь Салавей - Восеньскія тэрцыны — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Алесь Салавей - Восеньскія тэрцыны

Прыпол свой ранне ў парась памачыла,
галоднае, на дрэвах рве лісты...
Яшчэ ў грудзёх нямала маеш сілаў,

яшчэ ж няшмат пражыў на свеце ты, —
па чым жа ныць? Шчэ будзе шмат патолі —
вясна разгорне зноў шацёр густы.

Ды мне не стрэць яе — ад шчымнай болі
жыццёвых мукаў я аслаб няўзнак.
Мая вясна не вернецца ніколі,
хоць у гадох маіх — яшчэ вясна.

26.10.1943


Похожие статьи:

Алесь СалавейАлесь Салавей - Ты

Алесь СалавейТам, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Тысяча дзевяцьсот...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...)

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі