Генадзь Бураўкін - Я веру... — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Генадзь Бураўкін - Я веру...

Я веру,
Што і ў кветак ёсць душа,
Якая адгукаецца,
Жывая,
Калі іх нехта ад дажджу хавае
Ці палівае ў спёку з гладыша.

Яна ўсё добра помніць,
Што было
I ў сумны прыцемак,
I ў дзень вясёлы,
Пакуль да сонца цягнецца сцябло
I палісаднік абмінаюць пчолы.

А потым,
Як лісты напоўніць сок
I фарбамі суквецце набрыняе,
Яна рванецца ўверх
Над каранямі,
Пылок з пялёсткаў стросшы на пясок.

I расцвіце,
I здзівіцца сама
Сваёй пяшчотна-яркай прыгажосці.
I да яе злятуцца пчолы ў госці,
I ўспырхне побач матылёў гурма...

I ўсё ж
Ёй будзе, пэўна, адзінока
I крыўдна,
I пакутліва,
Калі
Хаця б на міг
Яна не ўсцешыць вока
Таму,
Хто з гладыша яе паліў.

2000


Похожие статьи:

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Як хочацца вярнуць усё назад...

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Я хачу прайсці па зямлі...

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Элегіі старога саду

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Я горка вінаваты...

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Эцюд рэўнасці

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі