Максім Багдановіч - Санет (Прынадна вочы ззяюць да мяне...) — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Максім Багдановіч - Санет (Прынадна вочы ззяюць да мяне...)

Прынадна вочы ззяюць да мяне; 
Чароўна усміхаючыся, губы 
Адкрылі буйныя бялеючыя зубы... 
Ласкавы шэпт... Гарачай хваляй мкне
 
Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё або не? 
Ці верыць мілым абяцанкам любы? 
Мо гэта жар, пылаючы для згубы, 
Хавае сцюжу пад сабой на дне?
 
Так, іншы раз, над соннаю зямлёю 
Агністаю дугою залатою 
Прарэжа цемень яркі метэор.
 
Гарыць ён, іскры сыпе і нясецца, 
Бліскаючы мацней ад ясных зор, – 
А ў глыбіні халодным астаецца.


Похожие статьи:

Максім БагдановічПатрыятычная лірыка Максіма Багдановіча

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...

Максім БагдановічТворчасць Максіма Багдановіча

Максім БагдановічЭкзістэнцыяльныя матывы ў творчасці Максіма Багдановіча

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі