Іван Шамякін - Сатанінскі тур

   Ганебныя, прыкрыя з'явы нашай рэчаіснасці паказаны і ў аповесці «Сатанінскі тур» (1993). Малады навуковец-філолаг Уладзіслаў ніколі не меў здольнасці да камерцыі. Не ад добрага жыцця ён едзе ў Польшчу, каб там на базары прадаць прадукты харчавання і рэчы, што ашчадна сабрала яго жонка Марына. Па дарозе здарылася трагедыя: ва Уладзіслава здало сэрца і ён памёр. Але спадарожнікаў, якія ехалі разам з ім у аўтобусе, смерць не спыніла, не прымусіла адумацца і спытаць: «Што мы робім? Няўжо мы не людзі?»

   Каб не прагарэў бізнес, не страціць грошы за аплачаную паездку, яны нястрымна кіруюцца да мэты — на Варшаўскі базар. Нябожчыка кладуць на задняе сядзенне, маскіруюць, накрываючы брызентам, і так перавозяць па той бок мяжы: «Даўно вядома: сатанінская прапанова, задума нярэдка штурхае людзей, паміма волі іх, на такое ж сатанінскае здзяйсненне». Несумненна, што такія авантурысты і прайдзісветы, як арганізатар турпаездкі Лёня Узёнтак, сталі служкамі сатаны, бо выракліся сваёй чалавечай існасці.

   Пісьменнік выяўляе ўсю жахлівасць маральнай дэградацыі нашага грамадства, уражліва гаворыць і перасцерагае, што людзі сёння заражаны вірусам д'ябальскай слепаты, бяздушнасці

 

Чытаць поўны варыянт аповесці "Сатанінскі тур".


Похожие статьи:

Іван ШамякінТворчасць Івана Шамякіна

Іван ШамякінІван Шамякін - Сэрца на далоні

Іван ШамякінІван Шамякін - Пастух

Іван ШамякінСэрца на далоні. Адказы на пытанні

Іван ШамякінІван Шамякін - Палеская мадонна

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі