Алесь Пісьмянкоў - Рабіна над вірам — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Алесь Пісьмянкоў - Рабіна над вірам

Малюнак знаёмы,
Балючы і шчыры:
Рабіна на строме,
Рабіна над вірам.

Застыла ў здранцвенні
Ўдавою пакорнай
У яркім адзенні
Над безданню чорнай.

Адкуль столькі гора
У бабіным леце,
З сівога фальклору
Ці з новых трагедый?

У стылым блакіце
Зноў журыцца вырай...
Спыніце, спыніце
Рабіну над вірам! 

 

Похожие статьи:

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Я venі, vіdі, vісі...

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Шараю гадзінай

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Цымбалы

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Трыялет

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі