Алесь Пісьмянкоў - Спавядацца бяжым да прыроды... — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Алесь Пісьмянкоў - Спавядацца бяжым да прыроды...

Спавядацца бяжым да прыроды,
Ачышчацца бяжым ад маны.
Мы апошнія з нашага роду,
Каму сняцца

вясковыя сны.


Каго мучыць няўтольная смага
Па водару сонечных хат!
Мы з табой пералётныя птахі,
Якім

не вярнуцца назад.


Нам паліць з успамінаў цяпельца,
Нам да скону ўспамінамі жыць:
Тым азерцам,

што плешчацца ў сэрцы,

Той рачулкай,

што з сэрца бяжыць...

 

 

Похожие статьи:

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Трыялет

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Я venі, vіdі, vісі...

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Цымбалы

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Шараю гадзінай

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі