Алесь Пісьмянкоў - Шараю гадзінай

Далёкае

і блізкае,

Высокае

і нізкае,

Спакойнае

і тлумнае,

Вясёлае

і думнае,

Пяшчотнае

і грубае,

Нялюбае

і любае...

Усё гадзінай шараю
Злілося і змяшалася
І шэрае,

і зорнае,

І белае,

і чорнае.

 

Похожие статьи:

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Трыялет

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Я venі, vіdі, vісі...

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Цымбалы

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Спавядацца бяжым да прыроды...

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі