Алесь Салавей - Мала — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Алесь Салавей - Мала

Спытаюцца ў цябе трыбуны масаў:
чаму маўчыш так шмат і творыш мала?..
У свеце фарбаў радасных і красаў

кальчэе з холаду зямная гала.
Ствары мелодыю вясны, музыка,
яшчэ й зайграй, каб маса не праспала

світання прыйсцьнага. Ды пальцы – смыка
і струн іскрыпкі не краналі здаўна.
Не вобразы ў суладнасці вялікай,

а злітыя ў адно – і флора, й фаўна
твой зрок заслоньвалі. Цягнуў ты лямку
кавалка хлеба дзённага бясслаўна

і біўся ў пазачыненую клямку
кавадла й молата, рыдлёўкі й кіркі.
Ты меў адну прызначаную рамку –

ублізь і ўдалеч, удаўжкі і ўшыркі –
мятлу, мяшкі з пшаніцаю ці соляй.
Згінаўся горб – і неба водбліск зыркі

не мог, пануры, ты разгледзець болей.
...Прыгноблены і стомай, і змярканнем,
не цешаны дабром, хвалёнай воляй.

сядаў тварыць, іграць. Ды парываннем
цябе натхняла Муза неахвотна.
О, лепш было маўчаць з убогім граннем.

без сябра доўга плачучы маркотна,
без Бацькаўшчыны плачучы заўсёды...
Душа няўстрым пакутвала гаротна,

сузорны шлях да вышняй насалоды
шукаючы ў празмерлівым гарэнні.
Натуга сіл падужвала нягоды –

і захлыналася чуццё ў натхненні.
Ты йзноў сядаў. Сугучны хор бязлікі
гучаў у дыяментавым тварэнні.

Тады ў акрыленых руках музыкі
іскрыпка валадарна, думна грала.
Луналі з крышталёвых тонаў зыкі –

скупыя зыкі – іх было так мала.

1952

 

Похожие статьи:

Алесь СалавейАлесь Салавей - Тысяча дзевяцьсот...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...)

Алесь СалавейТам, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Ты

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі