Няма нідзе
блакітных васількоў —
такіх, што ў нас — няма нідзе.
I ўноч, і ўдзень
яны — трывога сноў:
я на чужыне не знайшоў
такіх нідзе.
Тваіх вачэй
блакіт, о квецік мой,
о любая, за ўсё сіней
блакіт вачэй...
Сябруе сум са мной,
бо не знайсці ў зямлі чужой
такіх вачэй.
22.10.1943. Рыга
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Тысяча дзевяцьсот...
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Ты
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...)
Алесь Салавей → Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...