Алесь Салавей - Трыялет

Мой бел-чырвона-белы сцяг —
зямлі мае краса і слава!
Імкненне ейнае і справа,
мой бел-чырвона-белы сцяг.
Барвовы шлях зары крывавай,
нябёсаў гладзь, палёў прасцяг —
мой бел-чырвона-белы сцяг,
зямлі мае краса і слава!

1943

 

Похожие статьи:

Алесь СалавейТам, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Тысяча дзевяцьсот...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Ты

Алесь СалавейАлесь Салавей - Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...)

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі