Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...

 


Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы,
веюць ад цела душу, поле ўсцілаюць касцьмі,
моцна трымаюць свой сцяг непакорныя ўнукі Усяслава,
падае збіты адзін — іншы змяняе яго.

Думаеш, воража, змыць непахісную славу крывёю?
Высям бязмежным раўню ейнай крывёй замуціць?
Колькі жыццё ні тапчы — не ўзнясешся да ясных сузор'яў,
колькі ўгару ні сягай — высяў табе не таптаць.


1939

 

Похожие статьи:

Алесь СалавейАлесь Салавей - Трыялет

Алесь СалавейАлесь Салавей - Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...)

Алесь СалавейАлесь Салавей - Тысяча дзевяцьсот...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Ты

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі