Аляксей Пысін - Домскі арган

Расступаецца насцеж пад вечар
Старадаўні гатычны сабор.
I ўрываюцца мора і вецер,
Б’е галінамі пругкімі бор.

Гэта грае прыбой ракатлівы,
Гэта буру ўзнімае арган.
I звіняць пералівы, прылівы,
Сум і радасць нясуць берагам.

Абыдзённасць губляе уладу,
I – няма нейкіх дробных турбот;
Чуеш вечнасці гулкай баладу,
Дум няздзейсненых чуеш палёт.

Павяртаеш трывогу ўсё тую ж –
Ці душою сталеў, ці старэў?
I аб чымсьці ў жыцці пашкадуеш –
Размінуўся калісь, не сустрэў.

Хай трывогі шчымлівыя спеюць,
Хай над летам рыдаюць бары...
Толькі ж вочы заўсёды яснеюць,
Калі іх абмываюць вятры.

1964 г.



 

 

Похожие статьи:

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Туман

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Пісьмо птушак

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Забыта многае ў жыцці...

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Петрык і сонца

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі