Аляксей Пысін - Туман — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Аляксей Пысін - Туман

На кустах і на траве
Серабрацца густа росы,
Пара белая плыве,
Засцілае луг і плёсы.

Свеціць месяц. На лужок
Заяц выскачыў з гушчару:
«Пабягу на беражок,
Хто развёў такую пару?»

Скок ды скок ён напрасткі,
Блізкая дарога;
I спыніўся ля ракі,
Стаў, як ля парога.

Дзівіцца адважны зай:
У гарлачыкаў на ўлонні
Жабяняты цёплы чай
П’юць са сподачкаў зялёных.

Мчыцца заяц да палян,
Сам з сабою размаўляе:
– Знаю, ад чаго туман
Па-над рэчкаю бывае.

1962 г.

 

 

Похожие статьи:

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Пісьмо птушак

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Домскі арган

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Забыта многае ў жыцці...

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Петрык і сонца

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі