Анатоль Вялюгін - Сады зацвілі...

Сады зацвілі,
не прыкмеціў – калі.
Выбег у май
павесялелы я:
на шэрай, як пер’е,

цёплай раллі

яблыня белая.

Стаіць гэта воблака раніцой
на ножцы, пабеленай вапнаю.
Зямлю асвятліўшы,
ззяе красой,
самай прывабнаю.

Як быццам свой першы дзень пачала
зямля, ўпершыню зялёная.
Сонца звініць – залатая пчала,
вісне над кронаю.

Ад радасці вочы мае расцвілі,
пагодныя, памаладзелыя:
на шэрай, як пер’е,

цёплай раллі

яблыня белая.

1956
 

 

Похожие статьи:

Анатоль ВялюгінТворчасць Анатоля Вялюгіна

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Рыбацкі могільнік

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Сланечнік з прабітай галавой

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Чаромхавыя халады

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Спелы бор

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі