Анатоль Вялюгін - Чаромхавыя халады

Па ярах сумётамі –
белая чаромха.
Салаўі шалёныя
б’юць на ўсе лады.
Заінела пер’е
майскага чарота:
выветрыўшы неба,
ходзяць халады.

I заўсёды лепшая
на світанку нашча
песня заспяваецца.
Чуеш, малады,
як шуміць у белым
бацькаўшчына наша.
Горла песні ранняй
лудзяць халады.

Суцяшае радыё:
– У пачатку мая
на далёкай поўначы
растаюць ільды...
Позні дым у садзе
цёпла абдымае
белыя галінкі –
сёння халады.

Голлю калыхацца,
кладкам угінацца,
на сцяжынах – шолахі
лёгкае хады.
Ты са мной,
шаленства буйнага юнацтва,
п’яны цвет чаромхі...
песня...

халады...


1960
 

 

 

Похожие статьи:

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Рыбацкі могільнік

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Спелы бор

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Сланечнік з прабітай галавой

Анатоль ВялюгінТворчасць Анатоля Вялюгіна

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Сады зацвілі...

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі