Творчасць Анатоля Вялюгіна — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Творчасць Анатоля Вялюгіна

Вершы

Друкаваўся з 1934. Першы зборнік вершаў «Салют у Мінску» (1947). Актыўна выступаць з вершамі пачаў з 1938. Лірыка А. Вялюгіна — дасягненне беларускай паэзіі. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі А. Вялюгіна шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця, разнастайныя грамадзянскія і інтымныя пачуцці сучасніка: зборнікі «Негарэльская арка» (1949), «На подступах» (1952), «На зоры займае» (1958), «Насцеж» (1960), «Адрас любві» (1964, выбранае), «Вершы і балады» (1969), «Верасовы ўзятак» (1974), «Песня зялёнага дуба» (1989), «3 белага камення — сіняе пламенне» (1993), патрыятычныя матывы («Прызнанне ў любові»), пантэістычнае стаўленне да прыроды («Спелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэвалюцыйную тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963).

Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967).

Драматургія

Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакументальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С. Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.

Пераклады

У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданнямі выйшлі: М. Лермантаў «Каўказскі палоннік» і «Баярын Орша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс(руск.) бел. «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько(руск.) бел. «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус(укр.) бел. «Птушыныя галасы» (1960); паэмы М. Нагнібеды(руск.) бел. «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага(руск.) бел., М. Ціханава(руск.) бел., Л. Украінкі, М. Рыльскага(руск.) бел., А. Малышкі(руск.) бел. і інш[1]. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Похожие статьи:

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Спелы бор

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Сланечнік з прабітай галавой

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Рыбацкі могільнік

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Чаромхавыя халады

Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін - Сады зацвілі...

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі