Анатоль Вярцінскі - Жыццё даецца…

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей – любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена.
Тварыць!

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
Высакародным, дружным намаганнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Найлепшы самы, самы натуральны
Пачатак гэты вось жыццестваральны.
Інакш – якая ад жыцця карысць?
Тварыць!

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -
Тварыць!

 

 

 

Похожие статьи:

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Хлопчык глядзіць...

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Цётка плакала па ўсім свеце...

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Шкада мне вас

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Яблыня ў горадзе

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі