Анатоль Вярцінскі - Заканамернасць — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Анатоль Вярцінскі - Заканамернасць

Як бы ні слаўна

паход пачаўся,

якім бы ён поступам

ні вызначаўся,

на нейкай вярсце

хтось прымажацца хітра,

выдасць сябе за неафіта.
Якой бы святой

ні была тая троіца,

да троіцы той

хтось чацверты прыстроіцца.

Паверыш ты ў цуд,

у белы камень –

а тут табе Іуда,

а тут табе Каін.

Заззяе ідэя ў чыстым стане –
хтось тут жа прымкне,

прыліпне,
прыстане.

Пад маскай апостала,

пад выглядам ленінца

да чыстага поступу

хтось тут жа прылепіцца...


1980

 

Похожие статьи:

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Яблыня ў горадзе

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Хлопчык глядзіць...

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Цётка плакала па ўсім свеце...

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Шкада мне вас

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі