Сумнае, трэба сказаць, відовішча —
яблыня ў горадзе,
на месцы былога дворышча.
Т ой дворык, той домік
пайшлі на знос.
І ў яблыні нашай такі вось лес...
Ля трату ара, навідавоку
стаіць яна, яблыня,— збоку прыпёку.
Яе абыякава абцякае рака людская, гарадская.
Хто гляне на яблыню, а хто — не,
а хто безуважна абміне.
Міма ідзе лектар, ды не садоўнік.
Міма ідзе дырэктар, ды не садоўнік.
Міма ідзе інспектар, ды не садоўнік.
Ды не садоўнік, не садавод.
Дзічэе яблыня з году ў год.
Ну так. Як гэта ні парадаксальна,
а побач з культурнай асляпляльнай,
сярод яе даброт і выгод
дзічэе яблыня з году ў год:
драбнее ліст, гарчэе плод.
Міма ідзе аператар, ды не садоўнік.
Міма ідзе інкасатар, ды не садоўнік.
Міма ідзе літаратар, ды не садоўнік.
Дьі не садоўнік, не садавод.
Дзічэе яблыня з году ў год.
Праўда, кажуць, мінулай вясною
дзіўнае штось адбылося з ёю:
яблыня раптам заквітнела,
закрасавала ружова-бела.
Як быццам брала яна рэванш.
Як быццам казала камусь: «Заўваж!»
1986
Похожие статьи:
Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі - Цётка плакала па ўсім свеце...
Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі - Хлопчык глядзіць...