Анатоль Грачанікаў - Вячэра — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Анатоль Грачанікаў - Вячэра

Ляцелі
Дзве цяцеры,
Шукаючы
Вячэры,
Глядзелі
Зверху ўніз.
I раптам
Бачаць:
Ліс
Ім лапаю
Махае,
У госці
запрашае.

Адна
Цяцера
Смела
На палянку
Села.
Другая –
Не схацела,
Галоднай
Паляцела.
Галоднай
Начавала,
Сяброўку ўсё
Чакала.
Але няма
З гасцёўкі
I сёння
Той сяброўкі.

 

Похожие статьи:

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Сон

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Свяці, кахання чыстая зара!..

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Развітанне

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі