Анатоль Грачанікаў - Зімовы дзень звініць — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Анатоль Грачанікаў - Зімовы дзень звініць

Зімовы дзень звініць, як звон,
Завейнай сцюжай загайданы.
Скаваў палеткі і паляны
Марозна летаргічны сон.

Ад светлай музыкі снягоў,
Якой так навакол замнога,
Расце, расце мая любоў
Да свету нашага зямнога.

Цячэ жыццё маё, цячэ.
I праз віры, парогі носіць.
Дзе спёкай сэрца прыпячэ,
Дзе злоснай сцюжай прымарозіць.

Але і там, на віражы,
Дзе я успыхваў, як камета,
Не абрывалася ў душы
Мелодыя зямнога света.

Патрэбна многа перажыць,
Патрэбна многа перабачыць,
Каб свет суровы палюбіць
I ўжо любоў не перайначыць.

Каб каля родных берагоў,
Зачараваны снежным дзівам,
Адчуць пад музыку снягоў
Сябе і вольным, і шчаслівым.

 

Похожие статьи:

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Сон

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Развітанне

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Свяці, кахання чыстая зара!..

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі