Анатоль Грачанікаў - Лісты франтавыя

Чытаю лісты франтавыя,
I сэрца трапеча і ные,
I лезе фраза ў галаву:

– Мама, я не дажыву...

У змрочнай нятопленай хаце
Уголас чытае ліст маці,
А я ўпрыхліпку раву:

– Мама, я не дажыву...

Ніхто з нас, малодшых, не знае,
Дзе яна, перадавая,
Што косіць людзей, як траву:

– Мама, я не дажыву...

А трэці свой ліст
Наш брат Міша
Ніколі дамоў не дапіша.
Навекі, – ў канцоўцы таксама, –
Застыла кароткае:

– Мама...

 

Похожие статьи:

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Сон

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Свяці, кахання чыстая зара!..

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Развітанне

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі