Васіль Быкаў — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Васіль Быкаў

Василий Быков Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці.
Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню.
У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Восенню 1943 прысвоена званне малодшага лейтэнанта.
Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знаменка. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе.
Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далейшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Бескампраміснасць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў апаганенні савецкага ладу.
Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе.
У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".
Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы ХХ стагоддзя.
З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973).
У 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі, а ў 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесць «Знак бяды».
Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трэцяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
У сьнежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменьнік сказаў, што ён "даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сымпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў».
У рашэнні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл.
Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменьнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.
Затым Быкаў перанёс у Чэхіі апэрацыю па выдаленні ракавай пухліны страўніка. У Беларусі пісьменьнік знаходзіўся на рэабілітацыі пасьля перанесенай апэрацыі, аднак разьвіцьцё хваробы спыніць не ўдалося ...
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам.

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі