Уладзімір Дубоўка — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Уладзімір Дубоўка

  

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 1915 сям'я Дубовак пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. У 1918 скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю; у 1924 — Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава.

Першы верш апублікаваў у 1921. У 1920-я — адзін з вядучых беларускіх паэтаў незалежніцкай арыентацыі. У 1922—1925 рэдактар беларускага выдання «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Урадзе СССР. У 1924—1927 выкладчык беларускай мовы ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду. У 1926—1930 рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР». Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — член літаб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша». Першы рэдактар часопісу «Беларускі піянер». Каб пазбегнуць цэнзуры, некаторыя вершы друкаваў у заходнебеларускім часопісу «Беларуская культура».

Арыштаваны АДПУ СССР 20 ліпеня 1930 у Крамлі па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; 10 красавіка 1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Яранск. У ліпені 1935 тэрмін высылкі падоўжаны на 2 гады. У лістападзе 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе. У зняволенні літаратурнай працай не займаўся. Зноў арыштаваны 16.2.1949 у Грузіі. Асобай нарадай МДБ СССР у красавіку 1949 асуджаны на 25 гадоў зняволення. Канчаткова рэабілітаваны 15.11.1957. Пасля рэабілітацыі жыў у Маскве.

Першы верш надрукаваў у 1921 г. у газеце «Савецкая Беларусь». Выйшлі зборнікі вершаў «Строма» (Вільня, 1923), «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), «Наля» (Масква, 1927), «Палеская рапсодыя» (1961), «Вершы» (1970), паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «I пурпуровых ветразей узвівы» (1939), кніжкі вершаваных казак для дзяцей «Цудоўная знаходка» (1960), «Кветкі — сонцавы дзеткі» (1963), «Казкі» (1968), «Залатыя зярняты» (1975), а таксама казкі «Як сінячок да сонца лётаў» (1961), «Дзівосныя прыгоды» (1963), «Мілавіца» (1964). Выйшлі «Выбраныя творы» ў 2 тамах (1959, 1965).

Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974) і кнігу апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі» (1973). Выступаў з крытычнымі, публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі па пытаннях беларускай мовы, літаратуры, культуры. Вядомы і як перакладчык твораў У. Шэкспіра («Санеты», 1964), Дж. Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень.», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў В. Брусава, А. Пракоф'ева, П. Тычыны, Ю. Яноніса, С. Шырвані, М. Ардубады(руск.) бел., К. Каладзэ, Е. Чарэнца, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, Ду Фу і інш.

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі