Уладзімір Хадыка

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. З 12 год працаваў парабкам. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску (1923). Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. 3 1929 у Мінску. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Член СП СССР з 1934. 26.11.1936 арыштаваны, 5.10.1937 асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ.

Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954.

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі