Янка Золак

Янка Золак, сапраўднае Антон Міхайлавіч Даніловіч (1 лістапада 1912, в. Лучнікі Слуцкага павету, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 20 снежня 2000, Саўт-Рывер, штат Нью-Джэрсі) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч. Брат Алеся Змагара.

Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1935). Належаў да творчай арганізацыі «Маладняк», пад час нямецкай акупацыі жыў на Случчыне, працаваў у «Газеце Случчыны». З лета 1944 г. — у эміграцыі. З канца 40-х г. — у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады. Адзін з заснавальнікаў і першых рэдактараў часопіса «Беларуская думка». Выдавец беларускай літаратуры, уладальнік выдавецтва «Адгук» у Саўт-Рыверы.

Пачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў, якія можна аб'яднаць у некалькі цыклаў: духоўнае жыццё паэта і атмасфера, якая яго акаляла; роздум над пражытым і перажытым; гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына; асэнсаванне пабачанага на Беларусі пасля прыезду на Радзіму праз паўвека. Некалькі разоў напачатку 1990-х прыязджаў на Беларусь, тут у 1996 выйшаў яго паэтычны зборнік «Вятрыска з радзімай краіны».

Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці «Бывай, незваротная» і «Т. Д. Ч.», для дзяцей напісаў казку «Бабок». Найбольш значнымі ў мастацкіх адносінах былі аповесці «Віталія», «Ціхі стаў».

Аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў пра творчасць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзіміра Клішэвіча, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага» і інш.

 

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі