Янка Лучына

Паходзіў са шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх. Выхоўваўся ў прыватным пансіёне настаўніка Ціля, адкуль дзяцей дазвалялася забіраць толькі ў нядзелю і на святы. У 14-гадовым узросце быў прыняты ў Мінскую класічную гімназію, адразу ў 3 клас. Вучыўся паспяхова і на пачатку наступнага года быў узнагароджаны пахвальным лістом.

Скончыўшы ў 1870 гімназію ў ліку лепшых вучняў, Іван Неслухоўскі працягваць адукацыю наважыўся ў Пецярбургу, ва ўніверсітэце. Ён паспяхова здаў уступныя экзамены на матэматычны факультэт і хадзіў на ўніверсітэцкія лекцыі да мая месяца 1871, а пасля чамусьці папрасіў дазволу на адпачынак і, не дачакаўшыся сесіі, выехаў у Мінск. Урэшце выбар спыніўся на прафесіі інжынера. У гэтым выбары была пэўная даніна модзе: у асяроддзі інтэлігенцыі ў той час распаўсюджвалася думка, што тэхнічны прагрэс можа шмат змяніць у грамадстве да лепшага, станоўча паўплываць на сацыяльныя стасункі. Восенню 1871 Іван Неслухоўскі аформіў звальненне з універсітэта і паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, на механічнае аддзяленне. Спачатку ён наведваў заняткі як вольнаслухач, а праз год быў унесены ў спіс пастаянных студэнтаў. На канікулы ён прыязджаў звычайна да бацькоў — у Мінск і ў Мархачоўшчыну пад Стоўбцамі. Выязджаў і ў Варонеж, дзе год служыў на чыгунцы, перапыніўшы дзеля гэтага вучобу. У верасні 1877 рашэнне вучэбнага камітэта Тэхналагічнага інстытута аб прысваенні І. Неслухоўскаму ступені інжынера-тэхнолага было зацверджана таварышам міністра фінансаў, і малады спецыяліст, падаўшы заяву з просьбай выслаць дыплом у Мінск на імя бацькі, неадкладна пакінуў Пецярбург.

У канцы верасня або на пачатку кастрычніка Іван Неслухоўскі, верагодна, быў ужо ў Тыфлісе, дзе пачаў служыць на чыгуначных складах. Праз два гады, калі быў ужо начальнікам тых складоў, ён, «знаходзячыся ў Мінску, захварэў паралічам ног». У Тыфліс Іван Люцыянавіч не вярнуўся. Працяглае ж лячэнне не надта дапамагло: ён мог пасоўвацца толькі з дапамогай мыліц. Бяда, аднак, не пахіснула жыццялюбства, не пазбавіла прагі дзейнасці. Ён уладкаваўся на службу ў мінскае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі, дзе прыдалася яго інжынерная адукацыя. Ад маладосці захапляўся рыбнай лоўляй і паляваннем.

Пахаваны на Кальварыйскім пагосце

Паходзіў са шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх. Выхоўваўся ў прыватным пансіёне настаўніка Ціля, адкуль дзяцей дазвалялася забіраць толькі ў нядзелю і на святы. У 14-гадовым узросце быў прыняты ў Мінскую класічную гімназію, адразу ў 3 клас. Вучыўся паспяхова і на пачатку наступнага года быў узнагароджаны пахвальным лістом.

Скончыўшы ў 1870 гімназію ў ліку лепшых вучняў, Іван Неслухоўскі працягваць адукацыю наважыўся ў Пецярбургу, ва ўніверсітэце. Ён паспяхова здаў уступныя экзамены на матэматычны факультэт і хадзіў на ўніверсітэцкія лекцыі да мая месяца 1871, а пасля чамусьці папрасіў дазволу на адпачынак і, не дачакаўшыся сесіі, выехаў у Мінск. Урэшце выбар спыніўся на прафесіі інжынера. У гэтым выбары была пэўная даніна модзе: у асяроддзі інтэлігенцыі ў той час распаўсюджвалася думка, што тэхнічны прагрэс можа шмат змяніць у грамадстве да лепшага, станоўча паўплываць на сацыяльныя стасункі. Восенню 1871 Іван Неслухоўскі аформіў звальненне з універсітэта і паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, на механічнае аддзяленне. Спачатку ён наведваў заняткі як вольнаслухач, а праз год быў унесены ў спіс пастаянных студэнтаў. На канікулы ён прыязджаў звычайна да бацькоў — у Мінск і ў Мархачоўшчыну пад Стоўбцамі. Выязджаў і ў Варонеж, дзе год служыў на чыгунцы, перапыніўшы дзеля гэтага вучобу. У верасні 1877 рашэнне вучэбнага камітэта Тэхналагічнага інстытута аб прысваенні І. Неслухоўскаму ступені інжынера-тэхнолага было зацверджана таварышам міністра фінансаў, і малады спецыяліст, падаўшы заяву з просьбай выслаць дыплом у Мінск на імя бацькі, неадкладна пакінуў Пецярбург.

У канцы верасня або на пачатку кастрычніка Іван Неслухоўскі, верагодна, быў ужо ў Тыфлісе, дзе пачаў служыць на чыгуначных складах. Праз два гады, калі быў ужо начальнікам тых складоў, ён, «знаходзячыся ў Мінску, захварэў паралічам ног»[1]. У Тыфліс Іван Люцыянавіч не вярнуўся. Працяглае ж лячэнне не надта дапамагло: ён мог пасоўвацца толькі з дапамогай мыліц. Бяда, аднак, не пахіснула жыццялюбства, не пазбавіла прагі дзейнасці. Ён уладкаваўся на службу ў мінскае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі, дзе прыдалася яго інжынерная адукацыя. Ад маладосці захапляўся рыбнай лоўляй і паляваннем.

Пахаваны на Кальварыйскім пагосце 28 ліпеня 1897 побач з жонкаю.

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі