Янка Маўр — Беларуская Літаратура - кароткі змест/ Краткое содержание

Янка Маўр

Раннія гады

Я.Маўр — семінарыст Панявежскай настаўніцкай семінарыі

Нарадзіўся ў сям'і выхадца з Беларусі (які ў гэтым горадзе апынуўся ў пошуках працы). Яго бацька быў адстаўным салдатам, паходзіў з беззямельных беларускіх сялян, працаваў сталяром. Да ваеннай службы ён насіў прозвішча Ільін, а прозвішча Фёдараў з'явілася ў выніку памылкі армейскага пісара, які запісаў Міхаіла Фёдаравіча — Міхаілам Фёдаравым. Бацька рана памёр, і маленькі Іван разам з маці пераехаў на яе радзіму — у вёску Лебянішкі (былой Ковенскай губерні). Яны жылі ў беднасці, і толькі дзякуючы намаганням маці, якая ў што бы то ні стала марыла даць адукацыю сыну, у 1895 годзе ён скончыў пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча. Пасля вучылішча ён паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. У канцы 1902 яго выключылі з апошняга, выпускнога класа — за вальнадумства і «за сумневы ў рэлігіі». Тым не менш, у 1903 годзе ён усё ж атрымаў пасведчанне настаўніка пачатковай школы, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс.

Педагагічная дзейнасць

Іван Фёдараў — памочнік настаўніка пачатковай школы ў мястэчку Новае Места (Літва)

Пасля навучання ў настаўніцкай семінарыі Фёдараў пачаў працаваць у школе пад Панявежам у мястэчку Наўямесціс, а потым яго перавялі ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.

У 1906 годзе ён прыняў удзел у нелегальным педагагічным з'ездзе, які адбыўся на Мікалаеўшчыне. У гэтым жа з'ездзе прыняў удзел і будучы класік беларускай літаратуры Якуб Колас. У «Працоўным спісе», які захаваўся ў архіве пісьменніка, адзначаны вынік гэтай падзеі для яго ўдзельніка: «1906. VIII. Звольнены са службы і аддадзены пад суд…». Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі.

У 1909 годзе ўступіў у царкоўны шлюб. Пераехаў у в. Турэц. Толькі ў 1911 І. Фёдараў працаўладкаваўся выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Мінскую прыватную гандлёвую школу.

Судовае разбіральніцтва па справе аб настаўніцкім з'ездзе доўжылася амаль два гады. Фёдарава адхілілі ад педагагічнай дзейнасці і ўзялі пад нагляд паліцыі. Толькі праз 5 гадоў, у 1911 годзе, яму ўдалося ўладкавацца выкладчыкам у прыватную гандлёвую школу ў Мінску. З восені 1917 года ён уладкаваўся настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў мінскую чыгуначную гімназію. Пасля рэвалюцыі ён стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А. Р. Чарвякова.

У 1920-я таксама працаваў у Наркамаце асветы Беларусі і ў рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы.

Працу настаўніка Фёдараў пакінуў толькі ў 1930 годзе, калі перайшоў на працу ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва (дзе прапрацаваў да 1936 года).

З 1930 на творчай працы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).

Вайна і пасляваенныя гады

Падчас вайны пісьменнік вымушана апынуўся далёка ад роднай зямлі — спачатку ў Новасібірску, затым у Алма-Аце. Гэты час ён перанёс як цяжкае выпрабаванне, нават як «псіхічную траўму», пра што ён прызнаўся ў лісце да Хвядоса Шынклера 2 лютага 1942 г. У 1943 Маўр пераехаў у Маскву, дзе, моцна захварэўшы, трапіў у бальніцу. У родны Мінск ён вярнуўся толькі пасля вызвалення яго ад фашысцкіх захопнікаў.

Янка Маўр памёр 3 жніўня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

БИОГРАФИИ
Паэт Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі
Пісьменнік Беларусі